Прывітанне ўсім, хто жадае падрыхтавацца да алімпіяды па беларускай мове

среда, 12 апреля 2017 г.

Алімпіяда

1.Вызначце, колькі зычных гукаў у кожным слове.

Аб`езчык, дожджык, заінець, салаўі, сшытак.

Даведка.
      [Абйэшчык] – 5
      [Дошчык] - 4
      [Зайін`эц`] - 4
      [Салаўйі] - 4
      [Шытак] - 3

2. Вызначце пятае “Лішняе” і абгрунтуйце сваю думку.

а) Воблачнасць, вобраз, волас, восень, востараў
б) Вугал, вузел, вулей, вулкан, вуха

Даведка.
    а) волас (у гэтым слове гук [в] не з`яўляецца прыстаўным)
    б) вулкан (у гэтым слове гук [в] не з`яўляецца прыстаўным).

3. Запішыце без назваў дзень за днём пяць дзён тыдня.

 Даведка.
     Пазаўчора, учора, сёння, заўтра, паслязаўтра.

4. Растлумачце значэнне выдзеленых у тэксце слоў, запісаўшы іх у пачатковай форме.
Ветрык краскі чуць калыша,
Травы шалясцяць,
Луг зялёны жыццём дыша –
Конікі трашчаць.
У лозах шчэбет не сціхае,
Шум стаіць і свіст,
У яркім бляску спачывае
На ракіце ліст.
                          (Якуб Колас)




Даведка.
Краска – кветка;
конік – насякомае, якое скача і пры гэтым стракоча крыламі;
лаза – кусты некаторых парод вярбы;
ракіта – дрэва або вялікікуст.

5. Растлумачце фразеалагізмы:
Блізкі свет –
Кату па пяту –
Абое рабое –
Языкамі званіць –
Лахі пад пахі –

 Даведка.
Блізкі свет –  далёка
Кату па пяту – маленькі, невысокі
Абое рабое – аднолькавыя
Языкамі званіць – гаварыць абышто, пляткарыць
Лахі пад пахі – вельмі паспешліва, нядоўга збіраючыся.

6. Запішыце лічбы словамі:

Каля 235кг, у 587 скрынках, звыш 860000 рублёў.

Даведка.
    Каля двухсот трыццаці пяці кілаграмаў, у пяцістах васьмідзесяці сямі скрынках, звыш васьмісот шасцідзесяці тысяч рублёў.

7. Запішыце беларускія адпаведнікі да наступных рускіх словазлучэнняў.
                      Мои родители, с нашей собакой, кем – то недоволен,
                       некем заменить, свои произведения.
Даведка.
Мае бацькі, з нашым сабакам, незадаволены некім, няма кім замяніць, свае творы.

8. Выпішыце з тэксту назоўнікі трэцяга скланення, пастаўце іх у форме творнага склону адзіночнага ліку.
Вечарэее. Дрэмле наваколле.
Пахне даўкай спеласцю палын.
Хлапчукі на конях едуць полем,
Як героі тураўскіх былін.
І туман плыве па-над ракою,
І над лесам – сполахі зарніц…
Прэч вы, здані! Не таптаць ніколі
Нашай нівы ботам чужаніц.
                                                                  (Хведар Жычка)         
Даведка. Спеласць – спеласцю, здань – зданню.

9. Пастаўце ў форме творнага склону словазлучэнні:
      горад Рагачоў, пісьменнік Лужанін, горад Шчучын, паэт Куляшоў.

Даведка.  Горадам Рагачовам, пісьменнікам Лужаніным, горадам Шчучынам, паэтам Куляшовым.

10.Прачытайце тэкст. Вызначце яго тып. Назавіце мастацкія прыёмы і
      сродкі, што выкарыстоўвае аўтар. Ці пазналі вы, адкуль узяты
      радкі? Калі так, запішыце назву твора.

     Зямля! Маці наша! Чуецца заўсёды і ўсюды тваё цёплае жыватворнае дыханне, каторае мёдам па жылах разліваецца…
     Усе мы дзеці твае: і расліна, і жывёла, і чалавек…
     Усіх ты нас родзіш, усе мы жывём на табе, усіх ты нас і зноў     прымаеш.

Даведка. Тып тэксту – апісанне.
Моўныя сродкі: зваротак - Зямля! Маці наша!
Сказ з аднароднымі членамі: Усе мы дзеці твае: і расліна, і жывёла, і чалавек…
Эпітэты: жыватворнае дыханне.
Метафара: усіх ты нас і зноў прымаеш, дыханне разліваецца.
Параўнанне: мёдам па жылах разліваецца.
Назва твора – “ Зямля”

      
Максімальная колькасць балаў за кожнае заданне -  2 балы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий