Знайдзіце асаблівасці сінтаксічнай арганізацыі паміж
словамі (у параўнанні з рускай мовай) у прыведзеных прыказках, фразеалагізмах
1)
Па смачным кусе
вады нап’юся (Па смачным кусе вады нап’юся, ‘па заканчэнні,
здзяйсненні чаго-н., у руск. мове афармляецца пры дапамозе прыназоўніка после).
2)
За Саса было досыць
хлеба й мяса, а як прыйшоў Панятоўскі – хлеб стаў не такоўскі. (За Саса было
досыць хлеба й мяса, а як прыйшоў Панятоўскі – хлеб стаў не такоўскі;
абазначэнне асобы, ў перыяд дзейнасці якой што-н. адбываецца, у руск. мове
афармляецца пры дапамозе прыназоўніка пры)
3)
Хто ўсім паддакуе,
таму ніхто не дзякуе (Хто ўсім паддакуе, таму ніхто не дзякуе; дзякаваць
каму-н. і благодаріть кого-л.
4)
Еду ў Рыгу па соль,
па скрыгу (Еду ў Рыгу па соль, па скрыгу; мэтавыя адносіны ў
рускай мове афармляецца пры дапамозе прыназоўніка за: ехать за чем-л.)
5)
Хто з каго смяецца,
той таму і застаецца (Хто з каго смяецца, той таму і застаецца; смяяцца
з каго-н. і смеяться над кем-л.)
6)
З гультаём
пажаніцца – лепей задавіцца (пажаніцца з кім-н. і женіться на ком-л.)
7)
Шчасцем у грыбы
ходзяць (хадзіць у грыбы, ягады і ходіть за грібамі)
8)
Благі сусед горш за
скулу (параўнанне, супастаўленне каго- ці чаго-н. у рускай мове афармляецца
беспрыназоўнікавым спосабам: старэйшы за брата – старше брата).
Комментариев нет:
Отправить комментарий